Калейдаскоп рэкамендацый “Вітаміны і здароўе”

Печать

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Нехварэйка”. Сакавік сабраў усіх удзельнікаў на калейдаскоп рэкамендацый “Вітаміны і здароўе”. Спатканне прайшло ў атмасферы радасці і дабразычлівасці. Дзецям было прапанавана знаёмства з карыснымі прадуктамі, багатымі на вітаміны. Таксама прайшоў конкурс малюнкаў на любімую садавіну ці агародніну, адгадывалі загадкі. Кожны удзельнік атрымаў памятку па здароваму ладу жыцця, у якой дадзены рэкамендацыі аб умовах зберажэння, прыгатавання і ўжывання свежай расліннасці.

Вітаміны і здароўе