231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага прыняла ўдзел у правядзенні фестывалю “Эйсмантаўскі фэст”

26 чэрвеня аграгарадок Вялікія Эйсманты, прыгожы і па-святочнаму прыбраны, прыняў гасцей V раённага адкрытага фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”, які знаёміць з лепшымі здабыткамі польскай культуры, дэмаструе еднасць і дабрасуседства ў адносінах усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на гасціннай эйсмантаўскай зямлі.
Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага па традыцыі прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі прэзентацыю кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Вялікія Эйсманты: повязь часоў”, якая пазнаёміла гасцей свята з гісторыяй фэсту, мінулым і сучаснасцю мястэчка Вялікія Эйсманты, славутымі людзьмі эйсмантаўскага краю, а таксама стала фонам выступлення народнага тэатра гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры Гродзенскага раёна. Акрамя гэтага бібліятэкары арганізавалі прэм’еру новых паштовак, аўтарам якіх з’яўляецца выкладчык мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Втарушын. Паштоўкі прысвечаны 5-гадоваму юбілею фестывалю польскай культуры і побыту. “Эйсмантаўскі фэст".

 

Мечыслаў Лысы і Казімір Знайдзінкі каля выставы новый размер Эйсман. фэст 2016. Прэмъера паштовак новый размер
Эйсмант. фэст 2016 новый размер Эйсмант фэст 2016
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.