Работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў

Печать

1 ліпеня напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» і філіяла па культурна - дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў з канцэртнай праграмай павіншавалі з надыходзячым святам. Работнікі бібліятэкі расказалі аб гэтай гістарычнай даце, якая засталася ў народнай памяці, на ўсе наступныя дзесяцігоддзі, стаўшы сімвалам беларускай дзяржаўнасці. Гучалі выдатныя шчырыя песні пра Беларусь, пра людзей якія робяць усё, каб наша краіна квітнела.

 

 нез новый размер