Акцыя “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”

Печать

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” далучыліся да абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”, прымеркаваная Дню Перамогі і 75 – годззю вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Удзел у акцыі прынялі школьнікі, настаўнікі і чытачы дзіцячай бібліятэкі. Гучалі ўрыўкі з твораў Г.Бураўкіна, Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, Б.Сачанкі, А.Вярцінскага, У. Ліпскага і інш. У кожным творы – полымя вайны, якое накрывае нават праз гады. Перад вачыма – постаці дзяцей : галодныя , халодныя, мурзатыя, спакутаваныя, на папялішчах сваіх хат, свайго былога шчаслівага жыцця. Мэта мерапрыемства: паказаць сучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму.

08.05.192 08.05.194