231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У Бераставіцы адзначылі Дзень Незалежнасці

3 ліпеня, у Дзень Неза­лежнасці Рэспублікі Беларусь, у раённым цэнтры каля помніка воіну-вызваліцеля прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь і школьнікі, а таксама жыхары і госці Вялікай Бераставіцы сабраліся на ўрачысты мітынг. 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч. Ён адзначыў, у прыватнасці, што гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годную будучыню. Яно сімвалізуе гераізм, стойкасць, бяспрыкладную мужнасць і веліч духу нашага народа, які выстаяў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пабудаваў моцную суверэнную дзяржаву.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка воіну-вызваліцелю, ушанавалі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны мінутай маўчання. Прагрымеў святочны салют.

Святкаванне галоўнага свята краіны прадоўжылася ў гарадскім скверы імя 500-годдзя заснавання Вялікай Бераставіцы. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, лю­дзей сабралася тут вельмі шмат. Канцэртную праграму на сцэне летняга амфітэатра адкрыў узорны эстрадна-інструментальны ансамбль “Tutti”. А затым на сцэну выйшла зорка расійскага шансона Рада Рай. На працягу паўтарох гадзін яна выступіла з сольным канцэртам “Усё скажа музыка за нас…”. Выступленне вядомай спявачкі прысутныя слухалі з вялікім задавальненнем пад парасонамі, і толькі напрыканцы надвор’е наладзілася, скрозь густыя цёмныя хмары пачало прабівацца крыху сонца.
Цікавую канцэртную праграму пад назвай “Квітней, спявай, мой родны край!” падрыхтавалі і мясцовыя артысты.
Падчас свята ў скверы працавалі гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атрак­цыёны, горад майстроў “На­род­ная творчасць – крыніца натхнення”. Для маленькіх гасцей была арганізавана дзіцячая пляцоўка “Дзяцінства ў фарбах лета”.
Завяршылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай і акцыяй “Праспяваем гімн разам”.

 

IMG 3641-11 новый размер IMG 3659-1 новый размер 
IMG 3937-1 новый размер IMG 4043-1 новый размер

 

 Аўтар, фота: Сяргей Хілюта

 Арыгинал матэрыяла: чытаць

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.