Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі для вучняў 1”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы экскурсію “Цудоўная краіна – бібліятэка.”
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з правіламі карыстання бібліятэкай і паняццямі “чытацкі фармуляр”, “кніжны фонд”. Дзецям былі прапанаваны цудоўныя кнігі з прыгожымі малюнкамі і навінкі перыядычных выданняў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў” і партрэтную галерэю знакамітых землякоў Бераставіцкага краю.