Конкурс малюнкаў на асфальце “Пад вясёлкай дзяцінства”

Печать

Свята самых маленькіх, Міжнародны дзень абароны дзяцей, штогод адзначаецца ў першы дзень гарачай пары года - лета, 1 чэрвеня. З гэтай нагоды ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Пад вясёлкай дзяцінства”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і віктарынах, удзельнічалі ў гульнях, незвычайных эстафетах. Дзеці з велізарным натхненнем малявалі на асфальтавай дарожцы. Дзіўныя прыгоды, забавы, гульні і нечаканыя сустрэчы падарылі дзецям шмат радасці і весялосці.

Пад вясёлкай дзяцінства