«Бераст-Фэст» прайшоў у Вялікай Бераставіцы

Печать

Урачыстае адкрыццё  свята  “Бераст-Фэст.Купальская ноч запрашае!” адбылося 6 ліпеня ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка. Год назад фестываль мясцовай культуры “Бераст-Фэст” упершыню гасцінна сустрэў усіх жадаючых з розных куточкаў нашай краіны.

IMG 1378 IMG 1409

І вось  сёння  ён зноў сардэчна запрасіў  гасцей у Вялікую Бераставіцу, каб разам адзначыць свята Купалля. Сабраўшыхся на адкрыццё свята шчыра прывіталі Бераст і Тавіца, Вяльможа са світай уручылі сімвалічны Указ аб святкаванні “Бераст-Фэсту” старшыні Бераставіцкага райвыканкама Антону Кулісевічу, а “купальнікі” ў нацыянальных уборах і купальскіх вянках запрасілі ўсіх далучацца да святкавання і абавязкова знайсці сваю папараць-кветку.

IMG 1384 IMG 1448
IMG 1457 IMG 1465
IMG 1480 IMG 1501