Вусны часопіс “Вечная памяць героям падполля”

Печать

Да Дня вызвалення Гродна і Вялікай Бераставіцы ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў вусны часопіс “Вечная памяць героям падполля.”

11.07.191 11.07.192

Дзень 16 ліпеня назаўсёды ўпісаны ў гісторыю нашага раёна і вобласці, як памяць аб вялікай падзеі. Бібліятэкар расказала дзецям аб мужных салдатах Вялікай Айчыннай вайны, забітых і закатаваных земляках, аб рабоце партызанскіх атрадаў і падпольных арганізацый на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і Бераставіцкага раёна. Гучалі вершы і песні ваенных гадоў. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых герояў і ахвяр фашызму хвілінай маўчання.

11.07.193 11.07.194