Гульня-віктарына “На ўсіх адна планета, імя якой — Зямля”

Печать

У філіяле “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “На ўсіх адна планета, імя якой — Зямля”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з некаторымі артыкуламі закона “Аб ахове навакольнага асяроддзя”. Прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны: як трэба сябе паводзіць у лесе і на вадаёмах, даведаліся пра лекавыя расліны, якія растуць вакол нас і якую карысць яны прыносяць, разгадвалі загадкі аб прыродзе.

На ўсіх адна планета імя якой  Зямля