Літаратурнае падарожжа “Пісьменнікі Прынёманскага краю - дзецям”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” прайшло літаратурнае падарожжа “Пісьменнікі Прынёманскага краю – дзецям”, прысвечанае 75 – годдзю Гродзенскай вобласці. Загадчык бібліятэкі пазнаёміла дзяцей з імёнамі пісьменнікаў Гродзеншчыны, якія шмат ўвагі ў сваёй творчасці надаюць дзіцячай літаратуры: Л.Кебіч, В.Кудлачоў, Г.Скаржынская – Савіцкая, Т.Сучкова, І.Фаменкова, Л.Шаўчэнка і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы , апавяданні, казкі, якія найбольш ім спадабаліся. У заключэнні мерапрыемства дзеці наведалі экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў” і партрэтную галерэю знакамітых землякоў Бераставіччыны.

13.08.191 13.08.195