231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Уладар сяла — 2019

17 жніўня ў аграгарадку Пархімаўцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2019». Арганізатарамі яго выступілі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

За ганаровае званне называцца  лепшай сельскай сям’ёй Бераставіччыны  ў гэтым годзе вырашылі пазмагацца тры  сям’і: Пракапчук з аграгарадка Вялікія Эйсманты, Пяцельчыц з аграгарадка Канюхі і Сабалеўскіх з аграгарадка Пархімаўцы.

Падтрымаць канкурсантаў прыехалі іх блізкія і знаёмыя, а таксама шматлікія жыхары  Пархімаўцаў, якія сабраліся ў парку аграгарадка.

Вядома, кожная сям’я імкнулася да перамогі, розніца паміж баламі  канкурсантаў часта была мінімальнай. Але тым не менш, удача на гэты раз, як кажуць,  усміхнулася сям’і  Пяцельчыц, менавіта яна і стала пераможцам раённага этапу рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2019».  Каштоўны падарунак – мікрахвалёўку — ёй уручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон.

Другое месца заняла сям’я Пракапчук, трэсце месца дасталася сям’і Сабалеўскіх. Граматы і падарункі яны атрымалі ад раённага камітэта БРСМ.31 жніўня ў Слоніме сям’я Пяцельчыц будзе ўдзельнічаць у абласным этапе рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2019».

IMG 4126 IMG 4026

IMG 4036

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.