“Бераставіца – мой родны край”

Печать

Бібліятэкарамі філіяла "Дзіцячая бібліятэка" сумесна з супрацоўнікамі Бераставіцкага сектара кінавідэаабслугоўвання насельніцтва было праведзена мерапрыемства "Бераставіца – мой родны край". Спачатку ўдзельнікам быў прапанаваны відэяфільм "Вялікая Бераставіца і ваколіцы". Пасля прагляду бібліятэкары правялі гістарычны экскурс пра мінулыя і сучасныя падзеі ў нашым гарадскім пасёлку, падчас якого дзеці адказалі на пытанні краязнаўчай віктарыны і пазнаёміліся з прапанаванымі выданнямі пра Бераставіцу.

 

IMG 4210 IMG 4216