Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла экскурсію “Падарожжа па Гродзеншчыне” для вучняў мясцовай школы. Бібліятэкар расказала дзецям пра асноўныя вехі гісторыі прынёманскага краю. Асаблівую ўвагу звярнула на выхадцаў з гродзенскай зямлі, якія праславілі край сваёй дзейнасцю і справамі. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Гродзенская вобласць: з вышыні птушынага палёту”.