231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Гісторыю ствараюць людзі. 75-годдзю ўтварэння Бераставіцкага раёна і Гродзенскай вобласці прысвяцілі святочны канцэрт-ушанаванне

Урачыстыя мерапрыемствы знагоды 75-годдзя ўтварэння Бераставіцкага раёна і Гродзенскай вобласці адбыліся ў суботу, 21 верасня, у раённым цэнтры культуры. 75 год – слаўны юбілей. Гэта свята сустрэч новых і старых сяброў, якія па закліку сэрца з’ехаліся з розных куточкаў на дзень нараджэння сваёй малой радзімы, сустрэч землякоў, якія не бачылі адзін аднаго шмат гадоў. І, вядома ж, гэта свята дасягненняў: як працаўнікоў раёна, так і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, – маладых душой і актыўных ветэранаў.

Пад урачыстыя гукі фанфар, пасля мілагучнага выканання “Гімна Бераставіччыны” на святочна ўпрыгожанай сцэне з’яўляюцца вядучыя, якія апавядаюць пра тое, што кожная эпоха пакінула свой след на абліччы нашага роднага краю. На вачах жыхароў Бераставіччыны змянялі свой выгляд вуліцы, узводзіліся новабудоўлі, нараджаліся новыя таленты.

32 12

Святочны канцэрт-ушанаванне прызваны ўспомніць гісторыю раёна, яго вялікія і слаўныя справы, этапы актыўнага адраджэння Бераставічыны, яе гаспадаркі і культуры праз прызму людзей. Бо менавіта людзі стваралі гісторыю Бераставіччыны. Дзякуючы землякам, якія працавалі на карысць Радзімы, наш край развіваўся і квітнеў. Ішлі гады, выконваліся пяцігодкі, павялічвалася ураджайнасць збожжавых, развівалася жывёлагадоўля, узрастала эфектыўнасць народнай гаспадаркі, паспяхова выконваліся эканамічныя і сацыяльныя планы. Раён ўзнагароджваўся Усесаюзнымі і Рэспубліканскімі Ганаровымі граматамі і Дыпломамі, пераходнымі  Чырвонымі сцягамі, працоўныя калектывы заносіліся на Усесаюзную і Рэспубліканскую Дошкі гонару, а іх работнікі ўзнагароджваліся ордэнамі і медалямі. Сёння наш раён адзін з высокаразвітых раёнаў вобласці і рэспублікі.

38 10

 

Выступаючы на святочным канцэрце, старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч павіншаваў усіх са слаўным юбілеем, падзякаваў за карпатлівую працу і прымнажэнне багацця роднага краю, пажадаў дастатку, міру і працвітання.

Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання памятнымі сувенірамі ганаровых гасцей свята –людзей, якія ў розныя часы і на розных пасадах унеслі значны ўклад ў станаўленне і развіццё Бераставічынны. Гэта Рышард Іосіфавіч Аўдзей,  Яўген Уладзіміравіч Болбат, Дзмітрый Дзмітрыевіч Віхараў, Галіна Рыгораўна Ганчарова, Ганна Нікіфараўна Геда, Раман Мечыслававіч Глякоўскі, Пётр Пятровіч Дудзько, Мікалай Мікалаевіч Жлабовіч, Віктар Міхайлавіч Зарэцкі, Іван Максімавіч Захарчук, Мікалай Рыгоравіч Зданчук, Дзмітрый Рафаэльевіч Кадргулаў, Аркадзій Іванавіч Карпуць, Валянціна Іванаўна Марцуль, Мікалай Іванавіч Пацэнка, Валянцін Мікалаевіч Пракопік, Станіслаў Зігізмундавіч Сарасек, Альфрэд Мечыслававіч Скуратовіч, Яніна Янаўна Скрундзеўская, Міхаіл Адамавіч Стралкоўскі, Валерый Уладзіміравіч Хелскі Сяргей Ягоравіч Чыкун, Сямён Іванавіч Шурба, Тамара Іванаўна Эйсмант. Гэта толькі тыя, хто прысутнічаў на ўрачыстасці. Спіс жа заслужаных людзей Бераставіччыны, чыёй працай наша зямля развівалася і  мацнела,  можна працягваць бясконца. Усім ветэранам працы вялікі дзякуй за іх старанне і клопат пра дабрабыт раёна.

На свяце ўспомнілі ўсіх, хто ў розныя гады ўзначальваў  раёны выканаўчы камітэт, а таксама першых сакратароў райкама партыі. Былы старшыня райвыканкама, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Іван Максімавіч Захарчук расказаў пра гады сваёй працы на гэтай надзвычай адказнай пасадзе, пра тагачасныя дасягненні раёна, якія сталі падмуркам будучых поспехаў у розных галінах народнай гаспадаркі.

Падчас урачыстага мерапрыемства быў зроблены экскурс у гісторыю стварэння і развіцця ўсіх гаспадарак раёна, а таксама асноўных прадпрыемстваў і арганізацый, акрэслены важныя этапы станаўлення сфер адукацыі, медыцыны, культуры і спорту.

Асобна ўзгадалі тых, хто за сваю сумленную працу былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна, а таксама жанчын, якія атрымалі ганаровае званне “Маці-гераіня”.

Бераставіччына хоць і невялікая, але багатая на таленавітых людзей. Тут нарадзіліся 3 акадэмікі, 8 прафесараў, 7 генералаў. Тут радзіма вядомага паэта Івана Леткі, пісьменніка, артыста і рэжысёра Барыса Лагоды і многіх іншых нашых сучаснікаў, якія навуковымі і творчымі адкрыццямі прадаўжаць праслаўляць  сваю малую радзіму і Беларусь.

Які ж дзень нараджэння без святочнага торта? У самы ўрачысты момант канцэрта пад маляўнічы феерверк  на сцэне з’явіўся прыгожы салодкі падарунак – вялікі юбілейны торт, якім у фае частавалі ўсіх жадаючых.

Нельга не адзначыць, што прыўзнятай атмасферы, якая панавала ў зале, спрыялі цудоўныя выступленні артыстаў, вакальных, інструментальных і харэаграфічных калектываў.

42 41

 

Свае музычныя і танцавальныя падарункі юбілею Бераставіччыны прысвяцілі народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”, народный  жаночы вакальны ансамбль  “Канцона”, узорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti», ансамбль песні “Верацейцы”, юныя ўдзельнікі харэаграфічнага і вакальнага калектываў, асобныя выканаўцы Юлія Раманенкава, Антон Бажко, Аляксей Кавалевіч, Міхаіл Ігнацьеў, Наталля Струкель, Андрэй Аруткін, Юлія Атрушкевіч, Арына Лукашэвіч, Вольга Паўлючук.

15 44

 

Патрыятычная тэматыка канцэртных нумароў, узнёслыя словы вядучых усхвалявалі да глыбыні душы гледачоў у зале, аб’яднаўшы ўсі’х у адзіную, прасякнутую любоўю да роднага краю суполку сяброў, родных, землякоў пад назвай бераставічане. Граматная рэжысура і пастаноўка, маляўнічы і цікавы відэарад з галерэяй партрэтаў нашых землякоў, фотаздымкамі даўніх і сучасных аб’ектаў і неверагодна прыгожымі краявідамі з вышыні птушынага палёту, а таксама сучаснае светлавое афармленне сцэны зрабілі  ўрачыстае мерапрыества, прысвечанае 75-гадоваму юбілею раёна, сапраўды грандыёзным і незабыўным.

51  
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.