Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Бераставіцкаму раёну – 75”.

Печать

У рамках раённага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю ўтварэння Бераставіцкага раёна, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі і прадставілі ўвазе жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю “Бераставіцкаму раёну – 75”. Дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч знаёміла ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства з размешчанымі на ёй матэрыяламі, якія адлюстроўвалі старонкі гістарычнага мінулага і сучаснасці Бераставіцкага раёна, культурнае жыццё і творчасць літаратараў – ураджэнцаў Бераставіччыны.

Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя Бераставіцкаму раёну  75