Літаратурна-музыкальная кампазіцыя, прысвечаная Дню пажылога чалавека

Печать

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная Дню пажылога чалавека. У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця. На працягу мерапрыемства гучалі любімыя ўсімі песні, якія прысутныя з задавальненнем падпявалі. Цікава прайшоў конкурс “Мудрае слова”, дзе прапаноўвалася ўспомніць усе прыказкі і прымаўкі пра маладосць і старасць. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы.Літаратурна-музыкальная кампазіцыя прысвечаная Дню пажылога чалавека