Літаратурна-музычны вечар “Пагаворым сёння пра матулю”

Печать

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў літаратурна-музычны вечар “Пагаворым сёння пра матулю”, на якім сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”. Дзеці акунуліся ў гісторыю свята, дазналіся, адкуль пайшло слова “Мама”, пазнаёміліся з творамі,прысвечанымі тэме маці. Удзельнікі аб’яднання чыталі вершы , пасловіцы, пагаворкі, спявалі песні пра сваіх матуль. На прыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Што значыць слова мама для мяне!”, якая дзейнічае на працягу тыдня, прысвечанага Дню Маці.Пагаворым сёння пра матулю