231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага

Да Дня Маці бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” правялі шэраг мерапрыемстваў (11): конкурс малюнкаў “Аб той, што дарыць нам жыццё” (філіял “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка”), урок-бяседа "Калі побач мама – родны свет” (філіял “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка”), літаратурна-музычны вечар “Пагаворым сёння пра матулю” (філіял “Алекшыцкая сельская бібліятэка”), паэтычная гадзіна “Мама- галоўнае слова” (філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”), літаратурна-музычная вечарына “Цеплыня матуліных далоняў” (філіял “Пагранічная сельская бібліятэка”), літаратурна-паэтычны турнір “Мама – слова дарагое” (філіял “Дзіцячая бібліятэка”), вечар віншаванняў “Цяпло матуліных вачэй” (філіял “Старадварэцкая сельская бібліятэка”), гутарка “Калі прачынаецца душа” (Макаровская сельская бібліятэка), конкурс малюнкаў “Мама – усяго чатыры літары, а сэнс даўжынёю ў жыццё” (філіял “Кватарская інтэграванная сельская бібліятэка”).

Сярод найбольш цікавых можна адзначыць пасяджэнне ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, якое прайшло пад назвай “Единственной маме на свете..”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і прадставілі ўвазе гасцей святочную музычна-забаўляльную праграму. Маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі у конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, спявалі песні, прысвечаныя маці. У канцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі невялікія святочныя сувеніры-паштоўкі для віншавання сваіх любімых матуль (раённая бібліятэка).

Раённая бібліятэка

А бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”разам з супрацоўнікамі філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Пагранічны арганізавалі святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці. З віншаваннямі выступілі старшыня сельскага Савета Козел І. І., настаяцель храма аг. Пагранічны а. Сергій, старшыня ветэранскай арганізацыі Шкулепа П. А. Да мерапрыемства таксама была падрыхтавана тэматычная выстава “Цеплыня матуліных далоняў”, падчас якой бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў з творамі, якія прысвечаны жанчыне-маці.

Тэма мацярынскай любові і самаадданага жыцця – гэта невычэрпная крыніца натхнення для пісьменнікаў і паэтаў. Колькі мастацкіх твораў напісана пра матуль! Аб самых вядомых з іх нагадалі ў бібліятэчных філіялах, наладзіўшы ў рамках Тыдня маці тэматычныя кніжныя выставы і бібліяграфічныя агляды: «Сонца вам і кветак, дарагія мамы!», «Сэрца маці – невычэрпная крыніца цудаў», «Мудрасць і дабрыня – гэта мама мая», «Вялікае святое слова – мама!», "Светлы вобраз матулі маёй", “Святая пасада на зямлі”, “Душы мацярынскай святло…”. Выставы ўтрымлівалі мастацкую літаратуру, у тым ліку ваеннай тэматыкі, кнігі аб знакамітых жанчынах, жанчынах-легендах, жанчынах-святых.

філіял Алекшыцкая сельская бібліятэка

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.