Літаратурна-музычная вечарына “Пра цябе пяю, мая матуля…”

Печать

На літаратурна-музычную вечарыну “Пра цябе пяю, мая матуля…” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага запрасілі ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў” і прысвяцілі яе Дню маці. Дырэктар бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч звярнулася да прысутных са словамі віншавання са святам. На працягу імпрэзы гучалі вершы і песні, прысвечаныя маці. Бібліятэкары падрыхтавалі і правялі з жанчынамі віктарыны «Знакамітыя жанчыны-маці”, “Адгадай савецкі фільм па фразе”, “Па старонках рэтра-мелодый”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх конкурсах і адказвалі на пытанні віктарын, спявалі песні сваёй маладосці.Пра цябе пяю мая матуля