Урок інфармацыйнай культуры “Інфармацыйныя рэсурсы сучаснага грамадства”

Печать

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 7 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы правялі ўрок інфармацыйнай культуры “Інфармацыйныя рэсурсы сучаснага грамадства”. Бібліятэкар вяла гутарку пра ролю інфармацыі ў жыцці чалавека, пра розныя віды інфармацыйных рэсурсаў, патрэбных для паспяховай вучобы. На ўроку дзеці даведаліся, што ў бібліятэках ствараюцца электронныя каталогі і бібліяграфічныя базы дадзеных. У заключэнні мерапрыемства бібліятэкар правяла вучням экскурсію - знаёмства па экспазіцыі фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя, пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, а таксама з карцінамі мясцовага мастака, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну Бераставіцкага краю.

25.10.191 25.10.193