«Вавёркі» з Урала ў Бераставіцкім музеі

Печать

Калектыў музея  Вавёркі падтрымлівае цесную сувязь з сынам і ўнукам генерал-маёра Івана Пракоф’евіча Міхайліна, які загінуў на Бераставіччыне ў першыя дні вайны. Сын генерала Іосіф Іванавіч і ўнук Георгій Іосіфовіч неаднаразова бывалі ў музеі, разам з супрацоўнікамі наведалі месца гібелі генерала каля вёскі Макараўцы, ускладалі кветкі на яго магіле ў Вялікай Бераставіцы.

белка шунгит2 белочка-селенит1

Нядаўна Георгій Міхайлін зноў наведаў музей. Адбылася цёплая размова з маскоўскім госцем. Супрацоўнікі музея расказалі аб святкаванні 75-годдзя вызвалення Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паказалі відэаролік аб гэтых урачыстасцях.

Георгій Іосіфавіч падараваў музею дзве фігуркі вавёрак, вырабленых з каштоўных уральскіх самацветаў.