Дыспут “Наркаманія: тупік ці здароўе?”

Печать

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў дыспут “Наркаманія: тупік ці здароўе?”. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны: пытанні для абмеркавання; сапраўдныя і памылковыя сцвярджэнні аб шкодзе і карысці ўжывання наркотыкаў. Вучні не саромеліся выказваць свае думкі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні праблемы наркаманіі сярод падлеткаў, з задавальненнем састаўлялі часткі пасловіц. Падводзячы вынік сустрэчы, вучні паведамілі, што наркотыкам няма месца сярод іх!Наркаманія тупік ці здароўе