Урок інфармацыйнай культуры "Гэтыя кнігі ведаюць усё"

Печать

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Гэтыя кнігі ведаюць усё". Дзеці даведаліся, што даведачная і навукова-пазнавальная літаратура - гэта кнігі па розных галінах ведаў, надрукаваныя ў даступнай і зразумелай для іх узросту форме. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у пошуку адказаў на заданыя пытанні і абмеркоўвалі іх.Гэтыя кнігі ведаюць усё