Краязнаўча - турыстычны экскурс “Бераставіччына – мая зямля, мая Радзіма!”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” дзеці з прышкольнага лагера “Дружба”, прынялі ўдзел у краязнаўча – турыстычным экскурсе “Бераставіччына – мая зямля, мая Радзіма!”. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй малой радзімы, архітэктурнымі помнікамі, традыцыямі. Дзеці ўспомнілі назвы вуліц, на якіх яны жывуць, расказвалі аб прыгожых і маляўнічых куточках роднага краю. Гучалі вершы мясцовых паэтаў, у якіх адлюстравана любоў і павага да сваёй малой радзімы і роднай мовы. У рамках сустрэчы бібліятэкар правяла для дзяцей пазнавальную экскурсію па экспазіцыі фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, партрэтнай галерэі знакамітых землякоў, а таксама пазнаёміла з карцінамі мясцовага мастака, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну Бераставіцкага краю.

06.11.192 06.11.193