Тонкія струны душы

Печать

Гадзіна міласэрнасці “Тонкія струны душы” да Міжнароднага дня інвалідаў         30 лістапада напярэдадні  Міжнароднага дня інвалідаў работнікі філіалаў “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, па КДД аг Макараўцы і Канюхі падрыхтавалі і правялі гадзіну міласэрнасці з тэматычнай праграмай “Тонкія струны душы”.         “Дзень інваліда” – гэта не свята. Гэта – своеасаблівы знак бяды, які напамінае грамадству аб існаванні побач людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Ён нагадвае нам пра тое, што грамадства абавязана клапаціцца пра тых, хто слабы, хворы і нямоглы, мае патрэбу ў садзейнічанні і падтрымцы.Таму у гэты дзень для ўдзельнікаў мерапрыемства гучала шмат цёплых слоў  і пажаданняў у іх адрас, выконваліся музычныя нумары. Сустрэча працягнулася за святочным сталом з цёплай душэўнай гарбадай.MyCollages.jpg