Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”.

Печать

Падчас зімовых святаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Масаляны арганізавалі каляднае пасяджэнне “Зімовае чараўніцтва” з удзелам аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў. Усе ўдзельнікі апрануліся ў касцюмы, якія загадзя падрыхтавалі. Члены аб’яднання дружна спявалі калядныя песні і ўслаўлялі Ражства Хрыстова. У калядныя святы прынята рабіць добрыя справы, а галоўнае, што ўдзельнікі клуба Ладачкі” пачалі новы, 2020 год, цікавым і захапляльным мерапрыемствам, якое прынесла масу станоўчых эмоцый.Ладачкі