Краязнаўчая вандроўка “Напалеон Орда і Бераставіччына”

Печать

       У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася краязнаўчая вандроўка "Напалеон Орда і Бераставіччына". Спачатку бібліёграф коратка пазнаёміла прысутных са старонкамі біяграфіі і творчасці знакамітага сына беларускай зямлі мастака, кампазітара і піяніста Напалеона Орды (1807-1883), затым пазнаёміла іх з фотаілюстрацыямі гістарычных пейзажаў вялікага майстра, якія ён выканаў у час вандровак па Бераставіччыне і такім чынам увекавечыў аб'екты архітэктуры і гісторыі краю, якія не захаваліся да сённяшняга дня. Бібліёграф прадставіла удзельнікам мерапрыемтсва кнігі і альбомы, прысвечаныя жыццёвай і творчай біяграфіі Н.Орды.

 

ALIM6043