Экалагічны калейдаскоп “Незвычайныя помнікі мышам”

Печать

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў экалагічны калейдаскоп “Незвычайныя помнікі мышам.” Бібліятэкар пазнаёміла з цікавымі фактамі з жыцця маленькіх грызуноў і расказала пра незвычайныя помнікі мышам, якія знаходзяцца ў розных краінах свету. Вельмі спадабалася дзецям інфармацыя пра адзіны ў свеце Музей Мышы, які знаходзіцца ў Расіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны “Кніжная мышалоўка”, разгадвалі крыжаванку “Кошкі – мышкі”, пазнаёміліся з “мышынымі” вершамі, скорагаворкамі, лічылкамі, загадкамі, называлі прыказкі і прымаўкі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Мышкі з кніжкі.”

30.01.201 30.01.203