Краязнаўчы калейдаскоп “Край мой там, дзе продкаў карані”

Печать

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 3”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на краязнаўчы калейдаскоп “Край мой там, дзе продкаў карані”, прысвечаны Году малой радзімы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з багатай гісторыяй малой радзімы, легендамі, помнікамі архітэктуры, скульптурнымі кампазіцыямі, унікальным музеем “Вавёркі”. Дзеці называлі вуліцы, на якіх яны жывуць, расказвалі аб прыгожых і маляўнічых куточках роднага краю, адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны “Хто лепш ведае аб родным краі”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы мясцовых паэтаў у якіх адлюстравана любоў і павага да сваёй малой радзімы і роднай мовы.

05.02.201 05.02.204