Краязнаўчае падарожжа “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”

Печать

Бібліятэкары філіала “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, у межах праграмы “Беларусь турыстычная”, падрыхтавалі і правялі краязнаўчае падарожжа “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”. Мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці ставяць перад сабой мэту: пашырыць веды дзяцей пра гістарычную спадчыну свайго народа, выхоўваць патрыятызм, пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы. Падчас мерапрыемства бібліятэкары больш падрабязна спыніліся на знакамітых мясцінах нашага краю. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай Году малой радзімы, якая складаецца з раздзелаў: “Бераставіччына – цудоўная кветка вянка Беларусі” і “Турыстычныя маршруты Гродзенскай вобласці”.Маленькім беларусам