Дзень адкрытых дзвярэй “Культура маёй краіны”

Печать

У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй "Культура маёй краіны".У праграму мерапрыемстваў былі ўключаны літаратурная гадзіна па творчасці мясцовага паэта Івана Леткі, краязнаўчая віктарына "Ведаеш ці ты свой край?", прэзентацыя "Мая родная вёска", конкурс малюнкоў на асфальце "Героі любімых кніжак" і інш.

Для дзяцей праводзіліся экскурсіі па бібліятэцы і выстаўках бібліятэкі, падрыхтаваных у рамках Года культуры. Для маленькіх чытачоў была арганізавана выстава кніжных навінак "Кніжка вышла пагуляць". Юныя наведвальнікі атрымалі пазнавальную інфармацыю, а самым актыўным удзельнікам за адказы ў конкурсах турніру былі ўручаны салодкія пачастункі. Дзецям вельмі спадабаўся конкурс малюнкаў на асфальце "Героі любімых кніжак". На свежым паветры дзеці павесяліліся ад душы, праявіўшы сваю творчасць і фантазію ў малюнках.

 

SAM 1895 новый размер SAM 1898 новый размер