Урок мужнасці “Памяць сэрца”

Печать

Напярэдадні Дня памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба для падлеткаў “Расток” прайшоў урок мужнасці “Памяць сэрца.” Вучні даведаліся пра асноўныя гістарычныя факты пачатку ваенных дзеянняў ў Афганістане. Гучалі песні і вершы ваеннай тэматыкі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у афганскай вайне. У заключэнні мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з дакументальнай і мастацкай літаратурай, а таксама артыкуламі з перыядычнага друку, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Афган – адкрытая рана ў душы.”12.02.203