Конкурсна – гульнёвая праграма “Каханне – чароўная краіна”

Печать

Да Дня святога Валянціна ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 8 “Б” класа прайшла конкурсна – гульнёвая праграма “Каханне – чароўная краіна”. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення свята і традыцыямі святкавання Дня закаханых ў розных краінах свету. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у вясёлых конкурсах “Салодкі мандарын”, “Падарунак”, “Намалюй Валянцінку”, “Танцавальны”, гульнях “Каралі і дамы”, “Камплімент”, агадвалі загадкі для юнакоў і дзяўчат. Мерапрыемства прайшло весела і пазітыўна. Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў прыгожую Валянцінку, святочны буклецік і салодкі пачастунак.14.02.201