231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Цудоўна з кнігай лета правядзём

У філіяле " Лішкаўская сельская бібліятэка" у пачатку лета быў аб'яўлены конкурс "Цудоўна з кнігай лета правядзём" на лепшага чытача ў час канікул. У ім прынялі ўдзел амаль усе дзеці: хто пастаянна пражывае, а таксама часовыя, хто адпачываў у бабуль. 26 жніўня сабраліся ў бібліятэцы, каб вызначыць пераможцаў конкурсу. Усе чытачы вельмі добра справіліся з умовамі конкурсу, шмат чыталі рознай літаратуры, як праграмнай так і на вольную тэму. Вельмі часта наведвалі бібліятэку, акрамя таго ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія праводзіліся ў час летніх канікул. У якасці падарунка была арганізавана экскурсія на пагранічную заставу "Сямёнаўка".

 

Гэтае мерапрыемства заўсёды праходзіць вельмі цікава і ўражвае сваёй непаўторнасцю. Асабліва захапляюча яно для тых, хто першы раз пабываў на дзяржаўнай мяжы, прайшоў па кантрольна-следавой паласе і апынуўся на заставе ў жывапісным лясным масіве. Вельмі не хацелася развітвацца з заставай. Па дарозе ў Лішкі ішлі бурныя абмеркаванні ўбачанага і пачутага, ніхто не хаваў пачуцці. Экскурсія ўдалася і запомніцца ўсім надоўга.

 

S7306825 S7306827

 

 

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.