Паэтычна – моўны турнір “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”

Печать

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правяла для вучняў 3”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы паэтычна – моўны турнір “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Вучні выразна і пранікнёна чыталі вершы знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра цудоўную, беларускую мову, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, называлі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі. Шмат шчырых слоў выказалі ўдзельнікі мерапрыемства пра сваю родную, беларускую мову, пра яе багацце і прыгажосць. 21.02.203