Гучныя чытанні "Твае першыя кніжкі"

Печать

21 лютага для дзяцей дзіцячага садка бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гучныя чытанні “Твае першыя кніжкі” (у рамках Міжнароднага дня роднай мовы). Дзеці з цікавасцю паслухалі казкі на беларускай мове: “Дамок”, “Вол і асёл”, “Коцік, пеўнік і ліса”. Пасля гэтага, з задавальненнем адказвалі на пытанні па прачытаным тэксце. Казкі прымусілі задумацца ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, таму што літаратурныя творы, а тым больш казкі, ствараюцца для таго, каб ацэньваць учынкі герояў і вучыцца на іх памылках.Твае першыя кніжкі