Літаратурны партрэт “Чараўнік роднага слова”

Печать

У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 7”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на літаратурны партрэт “Чараўнік роднага слова”, прысвечаны 85 – годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з цікавымі фактамі з біяграфіі паэта, а таксама з яго творчасцю. З вялікім задавальненнем дзеці чыталі жартоўныя і гумарыстычныя вершы,  казкі – пераказкі, дражнілкі. Самае цікавае, што Рыгор Барадулін у складзе дэлегацыі літаратараў прыязджаў у Вялікую Бераставіцу і яна яго так ўразіла, што ён прысвяціў свой верш “Успамінаючы Вялікую Бераставіцу.” На працягу мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава “Я – сын зямлі беларускай.”25.02.206