Гістарычны экскурс “Гісторыя пасёлка ў сямейных фотаздымках”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 5”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў гістарычны экскурс “Гісторыя пасёлка ў сямейных фотаздымках.” Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з выставай фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, дзе адлюстраваны помнікі архітэктуры, старажытныя вуліцы ХХ стагоддзя. З вялікай цікавасцю дзеці наведалі экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму вучонаму – манголазнаўцу, ураджэнцу Вялікай Бераставіцы Восіпу Кавалеўскаму, імя якога носіць раённая бібліятэка, а таксама партрэтную галерэю знакамітых землякоў Бераставіцкага краю.26.02.202