Дыспут “Моладзь супраць наркотыкаў”

Печать

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў дыспут “Моладзь супраць наркотыкаў”. Падчас мерапрыемства, бібліятэкар разам з вучнямі, абмяркоўвалі праблему наркаманіі, яе наступствы і значнасць здаровага ладу жыцця. Прыводзіліся статыстычныя звесткі аб ўжыванні наркатычных і псіхатропных рэчываў сярод дзяцей і падлеткаў. Да ўвагі школьнікаў быў прапанаваны адкрыты прагляд літаратуры “Наркотык – знак бяды”.03.03.203