Літаратурна – музычная кампазіцыя “Сонца вам і кветак, дарагія мамы!”

Печать

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3”В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла літаратурна – музычная кампазіцыя “Сонца вам і кветак, дарагія мамы!” Дзеці чыталі цудоўныя вершы , прымалі ўдзел у конкурсах, спявалі песні, называлі прыказкі і прымаўкі пра маму. У чытальнай зале арганізавана кніжная выстава “Святое слова – мама.”05.03.204