Эколага - біялагічная гадзіна “Па запаветных мясцінах Беларусі”

Печать

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшла эколага – біялагічная гадзіна “Па запаветных мясцінах Беларусі.” Бібліятэкар расказала дзецям, што для захавання ўнікальных куточкаў прыроды і захаванню колькасці рэдкіх і знікаючых відаў фаўны і флоры створаны Нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі, помнікі прыроды. Разам з бібліятэкарам дзеці падарожнічалі па самых вядомых нацыянальных парках Беларусі (“Белавежская пушча”, “Нарачанскі” і “Прыпяцкі” нацыянальныя паркі “Браслаўскія азёры”, “Бярэзінскі біясферны запаведнік”). У канцы сустрэчы бібліятэкар напомніла дзецям аб правілах паводзін на прыродзе і прапанавала кожнаму падумаць, што можна зрабіць, каб захаваць прыгажосць навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.12.03.204