231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”

       У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. На пасяджэнне былі запрошаны дырэктар музея Галавач А.М. і навуковы супрацоўнік музея Пацэнка М.І., настаяцель храма святой Ефрасінні Полацкай Шэлест С.Ф Галоўнае пытанне, якое разглядалася на пасяджэнні тычылася Года культуры. Таму першаму было дадзена слова дырэктару музея Галавачу А.М., які расказаў аб музеі, гісторыю яго стварэння. Дапоўніў яго Паценка М.І., акрамя гэтага, ён яшчэ расказаў і аб цікавых фактах з гісторыі стварэння кнігі “Памяць” Бераставіцкага раёна.

 

Настаяцель храма святой Ефрасінні Полацкай а.Сергій прапанаваў усім прысутным цікавую арганізацыю прэстольнага свята, дзень памяці святой Ефрасінні, якое адзначаецца 5 ліпеня. Свае прапановы ўносілі і прысутныя на пасяджэнні, нават разгараліся спрэчкі.

 

   

    У канцы мерапрыемства быў арганізаваны салодкі стол, за якім вершаваныя радкі змяняліся песнямі. А паслухаць было што, так як усе члены аматарскага аб’яднання -  удзельнікі фальклорнага калектыва, альбо спяваюць у царкоўным хоры. І ім сапраўды Бог даў дар спяваць і радаваць сваімі песнямі іншых. Уся работа аматарскага аб’яднання "Диво" накіравана на садзейнічанне ператварэнню бібліятэкі ў цэнтр духоўных зносін і ўзаемадапамогі, на раскрыццё творчых здольнасцей і талентаў яго ўдзельнікаў.

 

© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.