Гадзіна даверу “Востраў - СНІД” (да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІД)

Печать

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна даверу “Востраў - СНІД”. Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства было знаёмства вучняў з асноўнымі звесткамі пра хваробу, прапаганда ведаў пра магчымыя шляхі заражэння ВІЧ і прафілактыцы СНІД. Бібліятэкар распавяла пра эпідэміялагічную сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках мерапрыемства працавала кніжна-ілюстрацыйная выстава па папулярызацыі здаровага ладу жыцця “Місія-жыць”.Востраў СНІД