231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Майстар-клас “Шахматна-шашачны дасуг”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў майстар-клас “Шахматна-шашачны дасуг” з удзелам настаўніка па фізічнай культуры і спорту Гладкага Вікенція Браніслававіча сярод людзей сталага ўзросту. Гэта было сяброўскае спаборніцтва, у якім прынялі ўдзел усе, хто захапляецца шашкамі і шахматамі. Удзельнікі даведаліся пра гісторыю паходжання шашак і шахмат, пазнаёміліся з легендай аб шахматнай дошцы, вырашалі шахматныя задачы. Перад пачаткам мерапрыемства ўсім удзельнікам нагадалі правілы гульні і заклікалі да захавання спартыўнай дысцыпліны, сумленнасці і тактоўнасці ў адносінах адзін да аднаго. Час быў праведзены ў прыемных зносінах і з карысцю. Усе былі задаволены гульнёй і прынялі рашэнне - праводзіць падобныя мерапрыемствы часцей.Шахматна шашачны дасуг

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.