Адкрыты прагляд літаратуры "Шляхам служэння Беларусі"

Печать

24 чэрвеня ў філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “ Шляхам служэння Беларусі”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага. Чытачы , якія прыйшлі ў гэты дзень у бібліятэку, пазнаёміліся з кніжнай выставай, даведаліся шмат цікавага з жыцця і творчай дзейнасці вядомага пісьменніка. Наведвальнікі выставы падрабязней пазнаёміліся з яго творамі, ўзялі літаратуру для чытання: творы “ Насцечка”, “ Матчына благаславенне”. “ Маленькая жанчына” і “ Пошукі будучыні”.Шляхам служэння Беларусі