Дзень вясёлых забаў "Свет актыўнага дзяцінства"

Печать

Філіял  Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” аграгарадка Масаляны арганізавала для дзяцей  дзень вясёлых забаў “Свет актыўнага дзяцінства”. На пляцоўцы каля бібліятэкі, дзе развярнулася дзея свята, дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях. Для іх была падрыхтавана кніжная выстава “Прыхільнікі кніг”, дзе ўдзельнікі змаглі выбраць цікавыя кнігі для летняга адпачынку. А віктарына паказала, што дзеці ведаюць шмат казак і любяць іх чытаць.Свет актыўнага дзяцінства