"Нам этот мир завещано беречь" в Берестовицкой библиотеке

Печать

        Традыцыйна 1 верасня у філіяле "Дзіцячая бібліятэка" прайшоў урок ведаў "Нам этот мир завещано беречь". На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі". Эпіграфам мерапрыемства сталі словы: "Мір пад чыстым небам, яркім сонейкам і сузор'ем дабра". Загадчык бібліятэкі разам з прысутнымі разважалі над значэннем слова "мір" ў розных яго сэнсах, гутарылі пра гісторыю з'яўлення эмблемы сімвала міру — белага голуба, які нясе ў клюве аліўкавую ветку. А таксама дзецям нагадалі, як важна жыць пад мірным небам і незабываць тых жудасных падзей, якія перажыла наша краіна ў час Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тых, хто аддаў сваё жыццё за мір на Зямлі. Кожны з дзяцей атрымаў голуб міру і салодкія пачастункі.

 

SAM 3505