Творчая майстэрня "Кніжная бальнічка"

Печать

У філіяле “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прайшла творчая майстэрня "Кніжкіна бальнічка". Наведвальнікам нагадалі, чаму трэба берагчы кнігу, якія трэба ведаць правілы, каб кнізе было камфортна з чытачом, распавялі пра “хваробы" кніг. Бібліятэкар пазнаёміла з парадкам карыстання бібліятэкай і расказала пра адказнасць і абавязкі чытачоў. Дзеці ўважліва слухалі, а затым з вялікай адказнасцю падышлі да "лячэння" літаратуры. Усяго было адрамантавана звыш 30 кніг.Кніжная бальнічка