З 15 па 19 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Агаты Крысці, пісьменніцы, якая шмат у чым вызначыла выгляд сучаснага дэтэктыва. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю пісьменніцы. Разважалі аб тым, што ёй удалося стварыць такія цудоўныя дэтэктыўныя гісторыі, якія і па сённяшні дзень чытаюцца мільёнамі людзей ва ўсім свеце. Сусветная слава пісьменніцы павярнулася экранізацыяй многіх яе твораў. Яна заслужана носіць тытул каралевы дэтэктываў.